Обращение в редакцию

Закрыццё сезона: ў Гомелі будуць ладзіць шляхецкі баль

Закрыццё сезона: ў Гомелі будуць ладзіць шляхецкі баль

12 июня, 2018

Урачыстае закрыццё VІІ бальнага сезона адбудзецца 16 чэрвеня 2018 года ў Гомелі ў так званым “Паляўнічым доміку” – сядзібе Румянцава,  Крушэўскіх, Лісоўскіх і Галынскіх.

Мерапрыемства праводзіцца з нагоды святкавання 200-годдзя сядзібы, ў межах праекта “Шляхецкі баль”. Яго мэта – праз падарожжы і балі ў старажытных сядзібах і палацах адкрыць малавядомую шляхецкую Беларусь.

Баль у Гомелі будзе складацца з 15 танцаў і падзелены на два аддзяленні з перапынкам, на якім госці будуць мець мажлівасць адпачыць ад гарачыні танцаў ды паразмаўляць за духмянаю гарбаткай. На вечары плануюцца танцы ХІХ стагоддзя: вытанчаныя вальсы, вясёлыя і пяшчотныя кантрадансы, катыльёны і кадрылі для самых спрактыкаваных заўзятараў танцаў (у тым ліку і любімая кадрыля Напалеона – “La Mont-Ferrine”). На балі не будзе замацаванага парадку танцаў, усе танцы будзе прапаноўваць або распараджальнік балю, або самі госці.

Традыцыйна “Шляхецкі баль” адкрыецца ўрачыстым паланэзам і будзе закрыты танцам-гульнёй “гросфатар”, у якім удзельнічаюць абавязкова ўсе ўдзельнікі балю. На святочным вечары спадарства будзе мець мажлівасць патанцаваць пад адзін з твораў славутага Т. Касцюшкі. Танцавальная частка балю пройдзе пад акампанемент фартэпіана.

17 чэрвеня ў музеі горада Гомеля сумесна з клубам культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа” таксама плануецца інтэрактыўная лекцыя пра гісторыю дасугавай культуры шляхты на Беларусі. Удзельнікі сустрэчы змогуць даведацца, як бавіла час шляхта, што такое балі, касіны, рэдуты, кулігі, што шляхта танцавала і як апраналася ў пачатку 19 ст. У праграме таксама віктарына (а самыя кемлівыя ды спрытныя атрымаюць невялікі падарунак на памяць ад “Паўночнай вежы”), гульня 19 ст. “Жывыя карціны”, што трошку нагадвае сучасную гульню “Кракадзіл”,  паказальныя танцы і, канешне ж, майстар-клас па танцах 19 ст. – самых простых і вясёлых.

Просмотров: 6

В этом разделе

27 октября, 2018

Беларусь стремится к широкоформатному сотрудничеству с Украиной во всех сферах. Об этом Президент Беларуси...

26 октября, 2018

I Форум регионов Беларуси и Украины можно назвать прорывным и перспективным. Такое мнение высказал...

26 октября, 2018

На территории Гомельской области за прошедшие сутки было зарегистрировано 24 дорожно-транспортных...

26 октября, 2018

У Форума регионов Беларуси и Украины большая перспектива, и практику проведения таких мероприятий...