Обращение в редакцию

У Гомелі сваю новую кнігу прадставіла В. Лабачэўская

У Гомелі сваю новую кнігу прадставіла В. Лабачэўская

13 октября, 2021

Студэнты, выкладчыкі спецыяльных навучальных устаноў, а таксама людзі, якія проста цікавяцца беларускай традыцыйнай культурай завіталі суботнім днём у філіял Веткаўскага музея ў Гомелі. Жыхары нашага горада першымі мелі магчымасць пазнаёміцца з новай кнігай Вольгі Лабачэўскай «Беларускія посцілкі і дываны: Антрапалогія і мастацтва традыцыйнай рэчы». На прэзентацыю ўнікальнага даследчага выдання прыехала аўтар – доктар мастацтвазнаўства, дацэнт, прафесар кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

У кнізе прадстаўлены асноўныя віды і мастацка-тэхналагічныя асаблівасці тканых посцілак і дываноў беларускай вёскі канца 19-га – пачатку 20-га стагоддзя. Даследуецца антрапалогія рэчаў, якія спадарожнічалі чалавеку на працягу яго жыцця: у побыце альбо абрадах. Народнае тэкстыльнае мастацтва прадстаўлена, як выдатная з“ява беларускай нацыянальнай культуры. Аўтар спачатку дапамагае чытачу зразумець рэч, потым прапануе спазнаць антрапалогію посцілак – гэта посцілкі ў аб“ектыве фатографа, у вясельным пасагу, у гарадскім асяроддзі і гэтак далей. Другі раздзел – гэта мастацтва посцілкі: радзюжкі, выцяганкі, перабіранкі, выкладанкі і іншыя. Выданне дапоўнена слоўнікам народнай тэрміналогіі ў гэтай галіне, а таксама яркімі, прыгожымі ілюстрацыямі. На прэзентацыі ў філіяле Веткаўскага музея ўсе жадаючыя мелі магчымасць набыць кнігу.

Смотреть видео на YouTube.

Просмотров: 3

В этом разделе

28 мая, 2022

Если ты умен, образован, общителен и ищешь работу – значит тебе к нам! Радио 107, 4 FM и Первый городской...

27 мая, 2022

Прозвучал очередной выпуск музыкально-интеллектуального шоу «По заветам Баха». На этот раз в прямом эфире...

26 мая, 2022

В Древнем Риме была интересная традиция. Когда хозяин приглашал к себе в гости друзей, он дарил им вместе...

25 мая, 2022

Учреждение образования «Белорусский государственный университет транспорта» и КУП «Горэлектротранспорт»...