Вядучыя 107,4FM увесь дзень размаўлялі на роднай мове
У лістападзе 1999 года на 30-й сесіі ЮНЭСКА дзень 21 лютага быў абвешчаны міжнародным Днём роднай мовы. Насамрэч не кожны народ можа пахваліцца добрым веданнем нацыянальнай мовы, тым больш карыстацца ёю ў паўсядзённасці. Гэта ж, на жаль, датычыцца і беларусаў.У мэтах папулярызацыі беларускай мовы радыё 107,4FM 21 лютага правяло акцыю “Размаўляй са мной па-беларуску”. Увесь дзень вядучыя эфіру нашай радыёхвалі вялі праграмы на роднай мове.