Обращение в редакцию

Гомельскі мастак прэзентаваў выставу графічных работ

Гомельскі мастак прэзентаваў выставу графічных работ

19 января, 2016

У Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна прадстаўлена выстава вядомага мастака Алега Боклага. Назва экспазіцыі – «Знаки» – адлюстроўвае канкрэтную ідэю: у кожным творы глядач, адштурхоўваючыся толькі ад уласных пачуццяў, можа знайсці для сябе асабісты сэнс. Назва кожнага палатна дастаткова лаканічнае: «Паданне», «Літвін», «Лагода», «Працілегласць», «Вавілон». Усяго экспазіцыя ўключае ў сябе 30 твораў. У працы аўтар выкарытоўваў мінімум сродкаў: просты і чырвоны алоўкі, ізограф, рапідограф і, канешне, паперу. Няглядзечы на гэта, графіка – даволі складаны и пераборлівы ў сэнсе фантазіі жанр. Пры сціплых сродках адлюстраваць задуманае вельмі складана. Сапраўдных графікаў на Беларусі мала, – лічыць Алег Боклаг. Але ёсць тыя, на каго мастак раўняецца. Напрыклад, Раман Сустаў и Юрый Якавенка. Натхняецца мастак жыццём і каханнем. Выстава «Знакі» для Алега Боклага ня першая. Нядаўна ён вярнуўся з міжнароднага праекта «Восеньскі салон». З уласнымі экспазіцыямі ён аб’ездзіў не адзін беларускі горад. Азнаёміцца з творамі аўтара можна да 7 лютага у цэнтральнай гарадской библіятэцы імя Герцэна.

Просмотров: 15

В этом разделе

27 октября, 2018

Беларусь стремится к широкоформатному сотрудничеству с Украиной во всех сферах. Об этом Президент Беларуси...

26 октября, 2018

I Форум регионов Беларуси и Украины можно назвать прорывным и перспективным. Такое мнение высказал...

26 октября, 2018

На территории Гомельской области за прошедшие сутки было зарегистрировано 24 дорожно-транспортных...

26 октября, 2018

У Форума регионов Беларуси и Украины большая перспектива, и практику проведения таких мероприятий...