Обращение в редакцию

«Першыя»: стартуе конкурс ідэй для старшакласнікаў

«Першыя»: стартуе конкурс ідэй для старшакласнікаў

9 октября, 2019

8 кастрычніка ў Беларусі стартаваў сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» – конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9, 10 і 11-х класаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі.

10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго вялікага публічнага выступу на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Менавіта 10 фіналістаў выйдуць у знакаміты чырвоны круг TED і прэзентуюць свае ідэі перад вялікай аўдыторыяй. Усе яны атрымаюць прызы –  iPhone Xs.

Праект «Першыя» будзе цалкам рэалізаваны на беларускай мове, у тым ліку ўсе майстар-класы і публічныя выступы фіналістаў, бо адна з мэтаў гэтай ініцыятывы – пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і яе вядомасці ў сусветнай прасторы з дапамогай супольнасці TED.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У мінулым годзе кампанія А1 ужо праводзіла падобны адукацыйны праект velcom YOUTH. Праект «Першыя» пройдзе яшчэ больш маштабна – запланаваны воркшопы і адукацыйныя мерапрыемствы не толькі ў Мінску, але і ў Гародні, Гомелі, Магілёве і Віцебску.

Больш за тое, у гэтым годзе акрамя навучэнцаў 10 і 11-х класаў да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца і навучэнцы 9-х класаў. Пашырана і тэматыка конкурсу: да кірункаў «Тэхналогіі», «Культура» і «Інклюзія» дадаўся вялікі блок «Экалогія».

Згодна з палажэннем на сайце конкурсу, прыём заявак праходзіць з 8 кастрычніка 2019 г. па 8 сакавіка 2020 г. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі. Зарэгістраваных удзельнікаў праекта чакаюць інтэрактыўныя воркшопы ад экспертаў у галіне майстэрства прэзентацыі і аратарскага мастацтва, а таксама ад вядомых беларускіх і замежных спецыялістаў па кірунках конкурсу.

Просмотров: 29

В этом разделе

23 января, 2024

Сегодня в гостях студии 107,4 FM ответственный секретарь приёмной комиссии ГГУ им...

16 января, 2024

Что чаще всего становится причиной ДТП? Правда ли, что женщины водят машину аккуратнее...

17 ноября, 2023

Ко дню освобождения Гомеля от немецко-фашистских захватчиков, с 20 по 26 ноября на волне 107,4 FM будет выходить серия радиоэфиров "Освобождение:80". Через историю объектов, улиц, знаковых мест в программе "Освобождение: 80" рассказываем о легендарных земляках, которые героически сражались в тылу, подполье, на фронтах Великой...

16 ноября, 2023

Федерация профсоюзов Беларуси утвердила план-график приема граждан правовыми инспекторами труда в районных, городских объединениях профсоюзов на 30 ноября 2023 года. В рамках проведения Республиканского профсоюзного правового приема граждан в г. Гомеле прием будет проводить главный правовой инспектор труда Гомельской областной...