Обращение в редакцию

Кніга Рыгора Андрэяўца пра Ф. Скарыну выйшла з друку

Кніга Рыгора Андрэяўца пра Ф. Скарыну выйшла з друку

26 сентября, 2017

У выдавецтве «Палесдрук» выйшла чарговая кніга Рыгора Андрэяўца  «Код Скарыны». Выданне прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У сваёй рабоце даследчык ламае стэрэатыпы ў скарыназнаўстве. Так, ён сцвярджае, што першадрукар не быў сакратаром у дацкага караля, не ездзіў у Маскву, а Багдан Онкаў і Якуб Бабіч не былі его мецэнатамі. 

А яшчэ Андрэявец запаўняе «белыя плямы» ў біяграфіі Скарыны. Ён адзначае, што Скарына стаў магістрам «вольных навук» у адным з універсітэтаў Германіі, званне доктара атрымаў у Парыжскім універсітэце, а паглыбленыя медыцынскія веды – у знакамітым універсітэце горада Манпелье. Беларускі першадрукар пэўны час працаваў сакратаром у трансільванскага магната, адкуль збег у Падую. 

Але самая вялікая загадка Скарыны – гэта яго занятак алхіміяй. Ён быў адэптам Вялікага Вырабу, якому ўдалося здабыць парашок праекцыі. Архіў першадрукара стаў здабыткам імперскага дома Габсбургаў, прадстаўнік якога Рудольф II Габсбург, карыстаючыся паперамі Скарыны, атрымаў чыстае герметычнае золата.

Кніга-гіпотэза «Код Скарыны» чытаецца з цікавасцю. Яна разлічана не толькі на спецыялістаў па гісторыі і культуры, але і на шырокага чытача, неабыякавага да спадчыны роднага краю.

Кажучы аб асобе Рыгора Андрэяўца, варта адзначыць, што пісьменнік з’яўляецца лаўрэатам прэміі Баяна, Усерасійскай прэміі прафесійнага прызнання «Лепшыя пёры Расіі», напісаў больш за дзесяць цікавых кніг на розныя тэмы. 

«Гомельские ведомости».

Просмотров: 20

В этом разделе

27 октября, 2018

Беларусь стремится к широкоформатному сотрудничеству с Украиной во всех сферах. Об этом Президент Беларуси...

26 октября, 2018

I Форум регионов Беларуси и Украины можно назвать прорывным и перспективным. Такое мнение высказал...

26 октября, 2018

На территории Гомельской области за прошедшие сутки было зарегистрировано 24 дорожно-транспортных...

26 октября, 2018

У Форума регионов Беларуси и Украины большая перспектива, и практику проведения таких мероприятий...